Дырэктарка Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі Наталля Нікандрава ў каментарыі «Нашай Ніве» у межах форуму «Пашыраючы гарызонты: інвестыцыі, фінансы, развіццё» расказала, чаму адныя прадпрыемствы ў Беларусі працуюць добра, а ў іншых нічога не атрымліваецца.

«Кожны бізнэс не можа быць паспяховым: хтосьці правальваецца, гэта нармальна. Калі мы кажам пра дзяржаўныя прадпрыемствы, то іх трэба не толькі мадэрнізаваць тэхнічна. Патрэбныя мадэрнізаваныя тэхналогіі менеджменту — з прыцягваннем экспертаў, кіраўнічых тэхналогій. Так, сёння ёсць праблемы і з захаваннем залішняй рабочай сілы, што звязана з сацыяльнай палітыкай дзяржавы — гэта таксама ўплывае на эфектыўнасць работы дзяржаўных прадпрыемстваў. Але ёсць і праблемы ў сістэме прыняцця рашэнняў, калі дырэктар дзяржаўнага прадпрыемства не зацікаўлены ў новаўвядзеннях, бо любая рызыка можа паказаць як станоўчы, так і негатыўны вынік. І калі за кепскі вынік яго не пахваляць, то які сэнс штосьці прадпрымаць? Трэба даць дырэктарам больш свабоды, а непрафесійны менеджмент заменіць на прафесійны», — сказала Нікандрава.

Таксама яна сказала, што ў межах яе агенцтва распрацаваны спіс дзяржаўных прадпрыемстваў, якія будуць прапанаваныя міжнародным інвестарам. Перадусім гэта 8 заводаў, якія цікавяць замежнікаў. Нікандрава іх не называе, бо спіс на ўзгадненні ва ўрадзе, але сфера іх дзейнасці — харчовая, лёгчая і хімічная прамысловасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?