У рэдакцыю «Рэгіянальнай газеты» пра гэта паведаміў хлопчык, які ў той момант знаходзіўся там жа на полі.
Ён расказаў, што дзяўчынка вучылася ў 8 класе 11 школы.
— Грузавік з бульбай здаваў назад, — расказвае хлопчык. — І не заўважыў, што ззаду стаіць дзяўчынка і наехаў на яе. Пакуль прыехала хуткая, дзяўчынка памерла.
У Следчым камітэце факт пацвердзілі. Расказалі, што на месца здарэння выехаў следчы.