ДВА «Белэнерга» і нямецкая кампанія «Сіменс» 28 верасня ў Мінску падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве, паведаміла дзяржаб'яднанне.

Подпісы пад дакументам паставілі генеральны дырэктар «Белэнерга» Яўген Воранаў і віцэ-прэзідэнт «Сіменс АГ» Вілі Майкснэр.

Бакі маюць намер прапрацаваць канцэптуальныя і папярэднія тэхнічныя рашэнні варыянту выкарыстання газатурбінных энергетычных установак кампаніі «Сіменс» для будаўніцтва ў Беларусі пікава-рэзервовых энергакрыніц.

Сярод прыярытэтных кірункаў супрацоўніцтва — укараненне комплексных энергазберагальных рашэнняў для мадэрнізацыі тэхналагічных працэсаў на аб'ектах электраэнергетыкі.

У ходзе сустрэчы міністр энергетыкі Уладзімір Патупчык адзначыў, што Беларусь «заўсёды адкрытая да супрацоўніцтва на ўзаемавыгадных умовах, перавагі аддаюцца энергаэфектыўным праектам з выкарыстаннем сучаснага абсталявання кампаній, якія добра зарэкамендавалі сябе на беларускім рынку». Міністр падзякаваў прадстаўнікам канцэрна «Сіменс» за вырашэнне пытанняў па сэрвісным абслугоўванні пастаўленага абсталявання і прапанаваў працягнуць дыялог у рамках беларуска-германскага энергетычнага форуму ў кастрычніку ў Мінску.

Майкснэр выказаў падзяку беларускаму боку за «магчымасць прэзентацыі досведу кампаніі ў энергетычным сектары» і сказаў, што за час, праведзены ў Беларусі, «быў уражаны прафесіяналізмам ў арганізацыі работ у энергетыцы, кампетэнтнасцю і дальнабачнасцю беларускіх спецыялістаў, агульнай накіраванасцю на далейшае развіццё і выкарыстанне найноўшага абсталявання, рацыянальным падыходам пры рэалізацыі інвестыцыйных праектаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?