Абедзве палаты кангрэса ЗША пераадолелі вета Барака Абамы на закон, які дазваляе звяртацца з пазовамі да замежных дзяржаў, якія маюць дачыненне да тэрактаў 11 верасня, паведамляе Reuters. Гэта першы такі выпадак за ўвесь час прэзідэнцтва Абамы, якое мінае праз 4 месяцы.

Для пераадолення вета Абамы павінны былі прагаласаваць больш за дзве траціны сенатараў і членаў палаты прадстаўнікоў. У выніку спачатку вета было пераадолена ў сенаце, дзе за гэта выступілі 97 чалавек пры адным голасе супраць.

Праз дзве гадзіны супраць прэзідэнцкага рашэння прагаласавала і палата прадстаўнікоў За пераадоленне вета выступілі 348 дэпутатаў, супраць — 76.

Рашэнне кангрэса азначае, што законапраект стане законам, нягледзячы на пазіцыю прэзідэнта ЗША.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0