Новы віток унутрыапазыцыйнай барацьбы распачаўся на фоне чутак аб будучым альянсе Партыі БНФ з «Хартыяй’97». 14 чэрвеня Сойм БНФ прыняў рашэньне аб выключэньні са сваіх шэрагаў намесьніка старшыні партыі Алеся Міхалевіча. Піша Зьміцер Панкавец.

Пытаньне пра выключэньне паставілі старшыня камісіі ўнутрыпартыйнага кантролю Юры Хадыка і былы дыплямат Пётра Садоўскі. Афіцыйнай прычынай сталася крытычнае інтэрвію сайту www.gazetaby.com, у якім Алесь Міхалевіч рэзка прайшоўся па дзейнасьці цяперашняга кіраўніцтва партыі. Прынамсі, Міхалевіч заявіў: «Унутры БНФ ужываюцца правераныя камуністычныя мэтады. Робіцца ўсё, каб праца чалавека ўнутры арганізацыі стала немагчымай».

Нагадаем, што яшчэ ў лютым Сойм БНФ прыняў дакумэнт «За партыйную этыку і дысцыпліну». Сярод іншага, дакумэнт утрымлівае наступнае палажэньне: «Недапушчальнай лічыцца публічная крытыка якіх-кольвечы рашэньняў Зьезду, Сойму Партыі, а таксама дзеяньняў і выказваньняў старшыні, намесьнікаў старшыні, сяброў Сойму Партыі ў прысутнасьці сяброў іншых партый ці беспартыйных асоб або ў непартыйнай прэсе». Фактычна тое інтэрвію і стала фармальнай прычынай выключэньня Міхалевіча з шэрагаў БНФ.

Старшыня Партыі Лявон Баршчэўскі адразу пасьля публікацыі згаданага матэрыялу сказаў наступнае: «Я свайго боку пастаўлю на наступным зьезьдзе пытаньне: альбо Міхалевіч альбо я. Іншага выйсьця я не бачу».

У часе галасаваньня за выключэньне А. Міхалевіча з Партыі БНФ прагаласавалі 24 чалавекі, супраць — 19. Чатыры бюлетэні прызнаныя несапраўднымі. Адзін зь сяброў Сойму ў знак пратэсту дэманстратыўна сапсаваў бюлетэнь і адмовіўся галасаваць.

Дадзенае рашэньне Сойму можа быць абскарджанае на наступным зьезьдзе БНФ, які пройдзе ў жніўні, і будзе вылучаць кандыдатаў ад партыі на парлямэнцкія выбары. Дарэчы, і сам Баршчэўскі не выключае магчымасьці вяртаньня Міхалевіча ў Партыю. «Калі Міхалевіч навучыцца працаваць у камандзе, рабіць унёсак у агульную справу, для яго дарога не закрыта», — сказаў старшыня БНФ у гутарцы з карэспандэнтам gazetaby.com.

Выключэньне з БНФ Алеся Міхалевіча стала чарговым этапам барацьбы ўнутрыпартыйных груповак і асобаў за ўплыў унутры апазыцыі. Тая барацьба выяўлялася напярэдадні леташняга зьезду. Тады на старшынскае крэсла прэтэндавалі тагачасны старшыня Вінцук Вячорка і ягоны намесьнік Алесь Міхалевіч.

Вячорка ў першую чаргу спадзяваўся на менскі актыў, партыйцаў старой загартоўкі, кшталту Алеся Бяляцкага, Вацлава Арэшкі ці Валянціны Сьвяцкай, а таксама «Моладзь БНФ», якая атрымала значную квоту. Стаўка Міхалевіча была зробленая на рэгіянальных актывістаў незадаволеных цэнтрам, а таксама на тых партыйцаў, якія былі блізкія да Руху «За свабоду».

Урэшце, ні Вячорка, ні Міхалевіч не змаглі набраць патрэбнай колькасьці галасоў. Фактычна, у тыя хвіліны Фронт быў на мяжы расколу. Нехта прапанаваў шукаць альтэрнатыўную кандыдатуру. Пасьля чаго і самавылучыўся Лявон Баршчэўскі. На хвалі агульнай эўфарыі, што БНФ атрымалася захаваць, абсалютна большасьць дэлегатаў згадзіліся на варыянт з Баршчэўскім.

Зрэшты, агульная задаволенасьць новым старшынём доўжылася літаральна дзесяць хвілін. Акурат да таго самага моманту, пакуль Баршчэўскі не прапанаваў у свае намесьнікі цалкам каманду Вінцука Вячоркі, дзе, натуральна, не было месца ні Міхалевічу, ні камусьці яшчэ зь ягонай каманды. Сам Міхалевіч ужо ведаў пра такое рашэньне, але пагадзіўся.

У выніку галасаваньня намесьніцкія партфэлі ўсё ж змаглі заваяваць Алесь Міхалевіч і Юрась Губарэвіч. Што выклікала бурную незадаволенасьць таго ж Баршчэўскага. Губарэвіч, дарэчы, апроч свайго намесьніцтва ў БНФ займае такую самую пасаду ў руху “За свабоду” Мілінкевіча. З гэтай прычыны, пытаньне аб выключэньні з БНФ Губарэвіча абмяркоўвалася яшчэ два месяцы назад, але да лягічнага канца гэтую працэдуру тады не давялі.

Новы віток паддывановай валтузьні супаў з паяўленьнем чутак пра новую кандыдатуру на старшыню БНФ, а перадусім у імаверныя кандыдаты ад партыі на наступныя прэзыдэнцкія выбары. Гаворка пра каардынатара “Хартыі-97” і былога намесьніка міністра замежных справаў Андрэя Саньнікава. Часткова гэта чуткі пацьвярджаюць самі партыйцы.

Лявон Баршчэўскі толькі кажа, што «гаварыць пра новага кіраўніка арганізацыі пакуль нясвоечасова». «Адзінае, я ведаю тое, што Саньнікаў сапраўды ўзяў блянк для ўступленьня ў Партыю. Але гэта ўсё моцна перабольшанае», — кажа Баршчэўскі.

Затое намесьнік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч канкрэтызуе больш: «Адкуль зьявіліся чуткі, што Саньнікаў хоча стаць старшынём Партыі, я ня ведаю. Гэта ўсё ж больш домыслы, чым рэальная пэрспэктыва. Што да вылучэньня Саньнікава кандыдатам у прэзыдэнты ад БНФ, то гэта досыць рэальна. Наколькі я ведаю, бліжэйшым часам ён зьбіраецца ўступіць у БНФ і ўнесьці сваю кандыдатуру ў сьпіс вылучэнцаў на прэзыдэнцкія выбары. Як я лічу, чым больш кандыдатаў, тым лепш. Паглядзім, ці падтрымаюць Саньнікава нашы партыйцы».

Нагадаем, што раней пра жаданьне балятавацца ў прэзыдэнты ад Партыі БНФ заявілі ўжо былы намесьнік старшыні Алесь Міхалевіч і прафэсар Юры Хадыка.

«Я беспартыйны чалавек, нікуды ўступаць не зьбіраюся. А плёткі камэнтаваць не хачу», — сказаў «НН» сп.Саньнікаў.

Наколькі нам стала вядома, сустрэчы між Баршчэўскім і Саньнікавым усё ж адбываліся. У любым выпадку ўсё гэта можа праясьніцца яшчэ летам, калі адбудзецца пазачарговы зьезд БНФ.

Што да самога Алеся Міхалевіча, то яшчэ раніцай у суботу я меў зь ім тэлефонную размову адносна працы Сойму. Палітык разглядаў імавернасьць выключэньня з БНФ як мінімальную і абсалютна не драматызаваў сытуацыю.

Лявон Баршчэўскі адразу пракамэнтаваў сытуацыю на партыйным сайце: «На жаль, частка людзей не зразумела, што партыйная праца — гэта не гульня, што партыя — не кантора кліентаў, а арганізацыя, якая рэалізуе супольна вызначаныя палітычныя мэты. Сойму Партыі БНФ давялося прыняць няпростае, але абсалютна неабходнае рашэньне».

Алесь Міхалевіч пакуль абмяжоўваецца крытыкай рашэньня Сойму: «Я асабіста ніякімі расколамі займацца не зьбіраюся, але не выключаю, што такія мэтады ў выніку да расколу могуць прывесьці. Я на сёньня пляную і думаю, чым зьбіраюся займацца і як сябе паводзіць далей. Ня маю ніякіх канкрэтных гатовых адказаў, але рашэньне будзе прынятае ў бліжэйшы час».

Ці можа рашэньне Сойму азначаць чарговы раскол у БНФ? Наўрад ці. Хаця некалькі чалавек у прыватных размовах са мной заявілі пра гатоўнасьці сысьці з Партыі ў знак салідарнасьці зь Міхалевічам. Ствараць новую партыю для Міхалевіча няма рэзону, бо апошнія гады Мін’юст упарта адмаўляецца рэгістраваць палітычныя партыі. Ды і ня факт, што людзей хопіць. Найхутчэй, што канфлікт зацягнецца да да наступнага зьезду, які можа ануляваць рашэньне Сойму.

Якім бы ні быў вынік, барацьба за ўплывы ўнутры апазыцыі нікому яшчэ не дадала ані маральных, ані палітычных балаў.

Вельмі просім чытачоў, якія чытаюць «НН» толькі ў інтэрнэце, дасылаць прыватныя ахвяраваньні з разьліку хоць бы 8000 на месяц з пазнакай: «за Інтэрнэт». Бяз грошай ня можа быць сайту.

У падзяку кожнаму з ахвярадаўцаў мы можам прапанаваць доступ да pdf-вэрсіі газэты на тэрмін ад паўгоду і болей (залежна ад памеру ахвяраваньня). У pdf-архіве знаходзяцца нумары з 2003 году.

У графе для пісьмовых паведамленьняў неабходна разборліва пазначыць электронны адрас для кантактаў.

З пытаньнямі зьвяртайцеся на [email protected].

На які рахунак пералічаць грошы?

Ахвяраваньне можна перавесьці ў любым аддзяленьні банку, на любой пошце. Улічыце, што пры пераказваньні грошай паштовым пераводам пошта спаганяе дадаткова 3 %, а пры пераводзе грошай празь «Беларусбанк» працэнту не бяруць.

На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: «За газэту «Наша Ніва».

У графе: «Атрымальнік плацяжа» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190 786 828.

У графе «Найменаваньне банку» трэба пісаць: «МГД ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 764».

У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012 206 280 014. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды».

Раздрукаваць банкаўскую квітанцыю (pdf-файл 38Кб, A4).

Калі хто хоча атрымліваць папяровую газэту штотыдзень, дасылайце адрасы і грашовыя пераказы.

Паведамляць свае адрасы можна праз тэлефон, факсам, праз пошту ці электронную пошту.

Тэлефоны: (017) 284-73-29, (029) 260-78-32 (МТС), (029) 618-54-84, e-mail: [email protected], [email protected], паштовы адрас: а/с 537, 220050 Менск.

У блянку банкаўскага паведамленьня ці паштовага пераказу, калі ласка, дакладна і разборліва пазначайце ваш адрас, у тым ліку паштовы індэкс і код пад’езду.

Тыя, хто перакажа 24 000 рублёў за раз, забясьпечаць выхад газэты на тры месяцы. Хто ж мае магчымасьць пераказаць 48 000 рублёў адразу, забясьпечаць публікацыю «НН» адразу на паўгоду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?