30.09.2016 / 11:10

4 кастрычніка ў Мінску — адкрыццё выстаўкі да 125-годдзя Аркадзя Смоліча

Мінск, вул. Максіма Багдановіча, 7а (Траецкае прадмесце). Пачатак а 16:00.

4 кастрычніка Літаратурны музей Максіма Багдановіча ладзіць выстаўку «Аркадзь Смоліч. Жыццё за Беларусь…», прысвечаную 125-м угодкам з дня нараджэння гэтага выдатнага навукоўца, дзеяча беларускага вызвольнага руху і сябра Максіма Багдановіча.

Адкрыццё выстаўкі адбудзецца а 16-й гадзіне.

Адрас музея: Мінск, вул. Максіма Багдановіча, 7а (Траецкае прадмесце).

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру