Менавіта ў гэты дзень у горадзе Хэлм на ўсходзе Польшчы 150 гадоў таму нарадзіўся бацька ўкраінскай гістарыяграфіі, адзін з лідараў нацыянальнага адраджэння Украіны 2-й паловы ХІХ — першай траціны ХХ стст. З гэтай нагоды амбасада Украіны ў Беларусі правяла святочную імпрэзу, куды запрасіла дыпламатаў, даследчыкаў украінска-беларускіх сувязяў, мастакоў, журналістаў, дзеячаў культуры. Адмыслова да вечарыны супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падрыхтавалі выставу кніг Міхайлы Грушэўскага, у тым ліку вельмі рэдкіх прыжыццёвых выданняў, якія захоўваюцца ў галоўным сховішчы краіны.

Перад гледачамі выступілі Часовы павераны Украіны ў справах Рэспублікі Беларусь Валеры Джыгун і былы шматгадовы пасол Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка.

кандыдат гістарычных навук, дацэнт БДУ Віктар Кахновіч распавёў пра жыццёвы шлях, палітычную і навуковую кар'еру Міхайлы Грушэўскага, які ўзначальваў Цэнтральную Раду Украінскай Народнай Рэспублікі ў 1917—1918 гг.

Пра нядаўнія архіўныя знаходкі, якія сведчаць аб супрацоўніцтве Грушэўскага з урадам БНР і беларускай грамадой у Кіеве, паведаміў кандыдат гістарычных навук, супрацоўнік Інстытута гісторыі НАН Беларусі Валянцін Мазец.

Публіка цёпла прымала ансамбль украінскага хору «Крыніца» (кіраўнік Маргарыта Кучук), які выканаў некалькі песень, у тым ліку на вершы Івана Франка, які сябраваў з Міхайлам Грушаўскім.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала выставу кніг да 150-годдзя Міхайлы Грушэўскага. Фота прэс-службы Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала выставу кніг да 150-годдзя Міхайлы Грушэўскага. Фота прэс-службы Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Часовы павераны ў справах Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Валеры Джыгун. Фота прэс-службы Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Часовы павераны ў справах Украіны ў Рэспубліцы Беларусь Валеры Джыгун. Фота прэс-службы Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Экс-пасол Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка. Фота прэс-службы Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Экс-пасол Беларусі ва Украіне Валянцін Вялічка. Фота прэс-службы Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Ансамбль украінскага хору «Крыніца» (кіраўнік Маргарыта Кучук). Фота прэс-службы Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Ансамбль украінскага хору «Крыніца» (кіраўнік Маргарыта Кучук). Фота прэс-службы Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?