Парламент Балгарыі ўхваліў законапраект, які забараняе насіць у грамадскіх месцах вопратку, што закрывае твар. За парушэнне забароны на нікаб і паранджу прадугледжаны штраф каля 100 даляраў.

Getty

Паўторнае парушэнне закона будзе карацца павялічаным штрафам. Максімальная сума штрафу - -1500 леваў (каля 800 даляраў).

Згодна з законам, у грамадскіх месцах забараняецца насіць «любую вопратку, якая часткова або цалкам закрывае твар».

У ходзе абмеркавання партыя «Рух за правы і свабоды», якая прадстаўляе перш за ўсё інтарэсы турэцкай супольнасці ў краіне, крытыкавала законапраект як спробу пасеяць рэлігійную варожасць.

Туркі складаюць прыкладна 13% насельніцтва Балгарыі, яны ж з'яўляюцца самай шматлікай мусульманскай суполкай.

Балгарскія турчанкі, як правіла, не закрываюць твары, але гэта прынята сярод іншых, больш кансерватыўных і малалікіх ісламскіх суполак краіны.

У верасні Балгарыя звярнулася да Еўракамісіі з просьбай прадаставіць дапамогу ў памеры 160 млн еўра для абароны межаў і абмежавання патоку мігрантаў.

Ініцыятыва забараніць вопратку, якая закрывае твар, у Балгарыі ўзнікла ў невялікім горадзе Параджык на поўдні краіны. Салафіцкая суполка горада аказалася ў цэнтры ўвагі прэсы пасля таго, як адзін з яе прапаведнікаў Ахмед Муса тройчы трапіў пад суд за распальванне рэлігійнай варожасці.

Нікаб — жаночыя мусульманскія галаўныя ўборы, якія закрываюць твар і пакідаюць толькі прарэз для вачэй — ужо забароненыя ў Бельгіі, Францыі і Латвіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?