Мінулым летам карпарацыя PMI (брэнд «Касір») расійскага бізнэсмена Яўгена Фінкельштэйн закрыла ўгоду па куплі двух сэрвісаў па продажы квіткоў — Kvitki.by ў Беларусі і Bilietai.lt ў Літве.

Пакупкі абышліся ў 5,5 млн еўра, піша tut.by са спасылкай на «Деловой Петербург». Абодва сэрвісы Фінкельштэйн набыў у BLT group Віталіус Куодиса.

Канкурэнтам «Касіра» ў Беларусі з'яўляецца кампанія «Ticketpro». Сэрвіс стварылі чэшскія бізнесмены. Але ў рэгіёнах праца ідзе па франшызе.

«У «Ticketpro» і «Квіткоў» — уплывовыя мясцовыя партнёры. Лобі што трэба. У першых — «Дынама», у другіх — Прэзідэнцкі спартыўны клуб. Са спортклуба тэлефанавалі ў оперны тэатр і цырк і рэкамендавалі, з кім трэба працаваць», — сцвярджае інфармаваная крыніца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0