Папу Францішка, які прыляцеў у Тбілісі ў пятніцу, сустрэлі пратэстнай акцыяй. Яе ўдзельнікі з плакатамі «Ватыкан — гэта духоўны агрэсар», «Трымайся далей ад Грузіі, антыхрыст» на англійскай і грузінскай мовах сталі ўздоўж трасы, якая вядзе з аэрапорта ў горад.

Некаторыя прадстаўнікі духавенства, якія падтрымалі пратэстуючых, заявілі, што папа прыязджае, каб перавесці людзей з праваслаўя ў каталіцызм, і яго прыезд з'яўляецца духоўнай агрэсіяй Ватыкана супраць праваслаўных у Грузіі.

bbc.com

Пантыфіка ў Тбіліскім аэрапорце сустракаў прэзідэнт Грузіі з жонкай і патрыярх Ілія II.

Раней грузінская патрыярхія выступіла з заявай, назваўшы непрымальнымі негатыўныя публічныя заявы некаторых духоўных асоб Грузінскай праваслаўнай царквы ў сувязі з візітам папы ў Грузію, адзначыўшы, што ён прыязджае па запрашэнні прэзідэнта і патрыярха.

«Патрыярхія Грузіі з павагай вітае госця і спадзяецца, што яго візіт будзе садзейнічаць паглыбленню шматбаковых адносін і ўсталяванню міру ў рэгіёне», — гаворыцца ў заяве ГПЦ.

У заяве адзначаецца, што пакуль існуюць дагматычныя адрозненні з каталіцкай царквой, праваслаўныя не бяруць удзел у службах каталікоў.

«Натуральна, папа праводзіць імшу для каталікоў, і гэта нельга лічыць праявай празелітызму (імкнення схіліць у сваю веру), як лічаць некаторыя», — заявіла грузінская патрыярхія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?