Фота з фэйсбука Змітра Дашкевіча

Фота з фэйсбука Змітра Дашкевіча

Грамадскі актывіст Зміцер Дашкевіч, які сёння а 12-й планаваў ля ўніверсама «Цэнтральны» правесці вялікую акцыю з публічнымі подпісамі за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу гістарычнай каштоўнасці, паведаміў у сваім фэйсбуку, што невядомыя акружылі дом, дзе ён жыве, і сам ён зноў апынуўся пад пагрозай затрымання.

«Што зробіш, ёсьць у мяне такая звычка - у дзень акцыі знікаць у невядомым накірунку. Праз гадзін некалькі я матэрыялізуюся на выхадзе з Першамайскага РАЎСа. Дэ-юрэ, мяне ў РУУСе ніколі не бывае; дэ-факта, я сяджу там паўдні. … І вось сёння, за дзве гадзіны да адкрыцця пікету па публічным падпісанні за #нашсцяг воўчая зграя кружыць вакол нашай хаты і покліч да матэрыялізацыі пачынае напаўняць усю маю сутнасць. Калі я знікну ізноў, не хвалюйцеся - яшчэ ніколі не было так, каб я не матэрыялізаваўся на якім-небудзь выхадзе якога-небудзь РУУСа», — напісаў Дашкевіч.

«У любым выпадку: а 12 гадзіне ля ўніверсама «Цэнтральны» распачнецца наш штодзённы пікет за бел-чырвона-белы сьцяг - прыходзьце і падпісвайцеся!», — дадаў Зміцер Дашкевіч.

***

Нагадаем, што 19 верасня, у дзень 25-я ўгодкі пастановы Вярхоўнага Савета аб дзяржаўных сімвалах Зміцер Дашкевіч з паплечнікамі арганізаваў каля станцыі метро «Кастрычніцкая» збор подпісаў пад петыцыяй-зваротам у Міністэрства культуры за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу гістарычнай каштоўнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0