EPA

EPA

Папа Францішак, які прыехаў з візітам у Грузію, адслужыў імшу на практычна пустым спартыўным стадыёне, пасля таго як Грузінская праваслаўная царква параіла сваім парафіянам не прымаць удзел у рымска-каталіцкай службе.

На стадыён, які можа змясціць 25 тысяч чалавек, насуперак чаканням, прыйшлі толькі каля трох тысяч жыхароў Грузіі.

Па афіцыйных дадзеных, у Грузіі пражывае крыху менш за адзін працэнт каталікоў.

Дэлегацыя ад Грузінскай праваслаўнай царквы, як чакалася, павінна была прыйсці на цырымонію ў Тбілісі, аднак у выніку не стала ўдзельнічаць.

Прэзідэнт Грузіі Георгій Маргвелашвілі на імшу прыйшоў.

За два дні да прыезду Папы, патрыярх грузінскай праваслаўнай царквы Ілля II выпусціў заяву, дзе казалася, што праваслаўныя не могуць наведваць каталіцкую імшу з-за адрозненняў у дактрынах, якія бяруць пачатак з расколу ў 1054 годзе.

У той жа заяве грузінская патрыярхія назвала непрымальнымі негатыўныя публічныя заявы духоўных асобаў аб пантыфіку.

У пятніцу Папу ў Тбілісі сустрэлі пратэстнай акцыяй. Яе ўдзельнікі з плакатамі «Ватыкан - гэта духоўны агрэсар», «Трымайся далей ад Грузіі, антыхрыст» на англійскай і грузінскай мовах сталі ўздоўж трасы, якая вядзе з аэрапорта ў горад

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?