Старшыня федэрацыі баскетбола Беларусі Максім Рыжанкоў пракаментаваў інфармацыю пра тое, што галоўны трэнер зборнай Беларусі Анатоль Буяльскі адпраўлены ў адстаўку.

— Пракаментуйце навіну аб звальненні Буяльскага?

— Хто яго звольніў?

— Кажуць, што такое рашэнне прынялі на выканкаме федэрацыі баскетбола.

— У вас не зусім дакладная інфармацыя. Насамрэч паводле пасады ў Міністэрстве спорту ў нас ёсць галоўны трэнер. Ён лічыцца там на стаўцы. Як ён можа быць звольнены выканкамам? Так што галоўным трэнерам зборнай на сённяшні дзень ён застаецца. Калі толькі я чагосьці не ведаю, і Міністэрства спорту скасавала з ім дамову, якая дзейнічае, здаецца, да снежня. Так што не ведаю, што там панапісвалі.

Пры гэтым адзначу, што ў яго быў дадатковы кантракт з федэрацыяй: плацілі грошы і ў міністэрстве, і ў федэрацыі. Некаторыя трэнеры, напэўна, хочуць большага фінансавага забеспячэння. Таму з федэрацыяй у Буяльскага быў дадатковы фінансавы кантракт. І вось ён дзейнічаў да 1 кастрычніка. Пакуль намераў аб яго працягу ні Буяльскі, ні мы не заявілі.

Ёсць жа розныя варыянты працаўладкавання галоўных трэнераў. Ёсць такі варыянт, калі спецыяліст атрымлівае заробак толькі ад Мінспорту. Часам трэнерам даплачвае яшчэ і федэрацыя, зыходзячы з вынікаў і задач, якія ставяцца перад камандай. Мы даплачвалі Буяльскаму да 1 кастрычніка. Далей пакуль рашэння няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?