02.10.2016 / 11:42

Беларускі гурт у майках з Пагоняй выступіў на «Х-фактары» ВІДЭА 6

Гурт «Амплітуда смеласці» пакінуў моцныя ўражанні як на журы конкурса, так і гледачоў у зале.

Сваю зборную на самае папулярнае і рэйтынгавае ўкраінскае шоу адправіла «Арт Сядзiба». Гурт «Амплітуда смеласці» прымае ўдзел у сёмым сезоне конкурса «Х-фактар». Вакалістам выступіў Пётр Клюеў, а акампанаваў яму склад, які напалову складаецца з экс-музыкаў гурта «Ляпіс Трубяцкі». За ўдарнымі — Аляксандр Старажук, на гітары — Руслан Уладыка, а на бас-гітары — Сяргей Адамовіч.

На сцэну музыкі выйшлі ў цішотках з гербам «Пагоня», а ў зале лунаў бел-чырвона-белы сцяг. Гурт заспяваў свой варыянт песні «Crazy little thing called love» гурта «Queen», а таксама ўласную песню «Асцярожна, лістапад» на верш Генадзя Бураўкіна. Аднак у эфір трапіў толькі кавер.

На першай жа хвіліне зала ўстала і пачала танчыць. У канчатковым выніку ўсе суддзі сказалі «так» і прапусцілі «Амплітуду смеласці» ў наступны этап шоу.

Чацвёрку суддзяў сёмага сезону «Х-Фактар» складаюць музычны прадзюсер і кампазітар Канстанцін Меладзэ, лідэрка гурта «The Hardkiss» Юлія Саніна, артыст і кампазітар Андрэй Данілка, а таксама экс-лідэр «Quest Pistols Show» Антон Саўлепаў.

13
BJ / Адказаць
02.10.2016 / 12:04
Навошта гэтым музыкам нейкі хлопчык-змагарок? :)
2
Непамяркоуны русафоб, Змагар, Свядомы, Пан, Беларус-тур / Адказаць
02.10.2016 / 12:43
Жыве Пагоня!, Жыве Беларусь! Слава Грамадзянам з вялікай літары!
1
maximus / Адказаць
02.10.2016 / 14:22
Я не берусь судить музыкальную сторону исполнителей,я в музыке просто слушатель(хотя по моему совсем неплохо),но всякий раз глядя на ,,погоню'' в голове одна мысль-ведь действительно красиво! Вот просто- красиво. Жыве Беларусь.
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру