Мітрапаліт Павел на асвячэнні крыжа для будынка праваслаўнай царквы ў «доме БНР» у Мінску. Фота Сяргея Гудзіліна.

Мітрапаліт Павел на асвячэнні крыжа для будынка праваслаўнай царквы ў «доме БНР» у Мінску. Фота Сяргея Гудзіліна.

«Нехта пясочак пачынае падкідваць у гэты механізм. Ён пачынае рыпець, іскрыць. Вельмі сумна», — сказаў уладыка, маючы на ўвазе нафтагазавы канфлікт, што нядаўна абвастрыўся, паведамляе БелаПАН.

«Я, калі мне даецца магчымасць, пры сустрэчы з кіраўнікамі нейкіх галін у Расіі заўсёды кажу: «Слухайце, Расія і Беларусь — гэта ж Саюзная дзяржава. Сябры, ну нельга нам цяпер усё змешваць на нейкія эканамічныя рэйкі. Як у сям'і трэба — недзе і нешта дараваць адзін аднаму. Павінны быць добрыя адносіны. Тым больш што Беларусь — братэрскі народ», — падкрэсліў мітрапаліт Павел.

«Я шчыра перажываю, што не атрымалася там дамовіцца, не ўдалося там, — адзначыў ён. — Хоць ўмешвацца наўпрост, вядома, не можам і не маем права, ды і бессэнсоўна. Але там, дзе ёсць магчымасць…».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0