Дар'я Домрачава і Уле-Эйнар Б'ёрндален пакуль не далі імя дачцэ, якая з'явілася на свет 1 кастрычніка. Пра гэта паведаміла мама трохразовай алімпійскай чэмпіёнкі па біятлоне Ларыса Мініна.
Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by
— Усе хочуць ведаць імя дзяўчынкі? Я таксама, — сказала Ларыса Аляксееўна. — Каля месяца мы разважалі пра імя для свайго першага дзіцяці [Мікіты, старэйшага брата Дар'і Домрачавай —.. заўв.рэд]. Ужо не памятаю дакладна, але, здаецца, назвалі яго на дваццаты дзень пасля нараджэння. Гэта значыць няма праблемы ў тым, што пакуль невядома імя дачкі Дашы. Мне даводзіцца пра гэта паўтараць кожны раз, калі мне тэлефануюць журналісты. На мой погляд, гэта пытанне двух чалавек — бацькоў дзіцяці.
— Ці хутка Дашу выпішуць з радзільні?
— Падобна на тое, што не сёння. Але я дакладна не ведаю.
Мама спартсменкі не змагла адказаць на пытанне пра тое, якое прозвішча будзе насіць дачка Домрачавай і Б'ёрндалена.
— Не ведаю, бо гэтае пытанне нікому не задавала, — сказала яна.