Асноўныя параметры бюджэту, паведаміў міністр фінансаў Уладзімір Амарын, сфармаваныя «па кансерватыўным сцэнары развіцця эканомікі».

Гэты сцэнар прадугледжвае тэмп росту ВУП у 100,2%, цэны на нафту ў 35 даляраў ЗША за бараль, курсу расійскага рубля ў 75 рублёў за даляр ЗША і стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка ў 15—17%.

Паступленні даходаў па праекце рэспубліканскага бюджэту на 2017 год вызначаныя ў суме 18.235,2 млн рублёў, або з ростам да чаканага выканання 2016 года — на 6,1%. Расходы рэспубліканскага бюджэту запланаваныя ў памеры 16.739,1 млн рублёў, або 98,9% да чаканага выканання 2016 года.

Прафіцыт рэспубліканскага бюджэту сфарміраваны ў суме 1.496,1 млн рублёў і будзе накіраваны на пагашэнне дзяржаўнага доўгу і выкананне часткі гарантый урада.

У 2017 годзе пагашэнне дзяржаўнага доўгу складзе 5.232,2 млн рублёў, у тым ліку знешняга дзяржаўнага доўгу — 2.278,6 млн рублёў, унутранага дзяржаўнага доўгу — 2.953,6 млн рублёў.

Таксама Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні папраўкі ў Падатковы кодэкс. «Ва ўмовах завяршэння структурнай падатковай рэформы, а таксама складу і колькасці падатковых плацяжоў, прапанаваныя на наступны год меры падатковай палітыкі не прадугледжваюць істотных змен і забяспечваюць стабільнасць падатковай сістэмы», — сказаў Амарын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?