postimees.ee

postimees.ee

Сёння, 3 кастрычніка, у Рыйгікогу прайшлі выбары прэзідэнта Эстонскай Рэспублікі. Па іх выніках кіраўніком дзяржавы стала Керсці Кальюлайд.

Яна атрымала 81 голас. Яшчэ 17 бюлетэняў засталіся незапоўненымі. На месцы прысутнічала 98 дэпутатаў з 101.

Парламент Эстоніі абраў прэзідэнта з трэцяй спробы.

***

46-гадовая Кальюлайд працавала раней прадстаўніком краіны ў Еўрапейскай падліковай палаце.

Паўнамоцтвы цяперашняга прэзідэнта Томаса Хендрыка Ільвеса сканчаюцца ў кастрычніку. Ён займае гэты пасаду ўжо другі раз і, паводле канстытуцыі, не можа быць абраны на трэці тэрмін.

У Эстоніі дзейнічае двухузроўневая сістэма непрамых выбараў прэзідэнта: спачатку кіраўніка дзяржавы спрабуе абраць парламент, але калі нікому з кандыдатаў не атрымаецца набраць патрэбную колькасць галасоў, то выбары працягваюцца ў Калегіі выбаршчыкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0