03.10.2016 / 19:25

Цэнтр беларускай мовы і культуры адкрыўся ў Ісламабадзе 11

Цэнтр беларускай мовы і культуры адкрыўся ў Нацыянальным універсітэце сучасных моў Пакістана.

Паводле слоў міністра адукацыі Беларусі Міхаіла Жураўкова, адным з кірункаў дзейнасці цэнтра стануць падрыхтоўчыя курсы па вывучэнні беларускай і рускай моў.

«Цікавасць да беларускай сістэмы адукацыі ў Пакістане даволі значная. У падрыхтоўцы гэтага цэнтра ўдзельнічала вялікая колькасць студэнтаў, якія гатовы сюды прыйсці, пазнаёміцца з нашай мовай, — звярнуў ён увагу. — Сюды будуць прыязджаць выкладчыкі з нашых універсітэтаў. Яны таксама будуць расказваць пра спецыяльнасці, якія можна атрымаць у Беларусі, і ў цэлым пра нашу краіну».

Кіраўнік ведамства адзначыў, што Пакістан гатовы супрацоўнічаць з Беларуссю ў адукацыйнай сферы.

«У час візіту прэзідэнта Беларусі ў Пакістан мы падпішам мемарандум аб адкрыцці тут цэнтраў прафесійнага навучання. Спачатку сюды будуць прыязджаць нашы выкладчыкі. Потым мы падрыхтуем глебу, каб маладыя людзі, якія хочуць атрымаць цікавыя прафесіі, прыязджалі ў Беларусь на перападрыхтоўку», — растлумачыў Міхаіл Жураўкоў.

Як правіла, у Пакістане зацікаўленыя ў атрыманні сярэдняй спецыяльнай адукацыі па прамысловых і медыцынскіх спецыяльнасцях, а таксама вышэйшай адукацыі ў медыцыне і IT-сферы. Цікавіцца пакістанская моладзь таксама фундаментальнымі даследаваннямі па матэматыцы, хіміі і фізіцы.

0
Анатоль / Адказаць
03.10.2016 / 20:14
Я конечно понимаю. Реклама все дела, престиж и так далее. Но зачем рекламировать язык людям, которые им почти не пользуются??? Может лучше бы сначала с себя начать и начать рекламировать для своих? Для депутатов например, телеведущих. Чтобы включаешь такой "Добрай раніцы, Беларусь!", а там па-беларуску размаўляюць. Нет. Нужно чтобы весь мир прогнулся под нас. Пусть они учат, а мы будем смотреть и радоваться, что аж в Пакистане хотят изучать беларускую мову. Как-то это не правильно. Смешно, но смеяться не хочется...
0
Zhvir / Адказаць
03.10.2016 / 20:29
Da mianie tam z pavahaj stavilisia, jak daviedalisia, sto ja bielarus. :)
0
Бенедзікт / Адказаць
03.10.2016 / 20:48
Паводле слоў міністра адукацыі Беларусі Міхаіла Жураўкова, адным з кірункаў дзейнасці цэнтра стануць падрыхтоўчыя курсы па вывучэнні беларускай і рускай моў. ----------------------------------------------------- Ну вось, падмога падасьпела для Расеі, яна сама са сваёй мовай можа разлічваць на Жураўкова... Будзе ў "беларускім" цэнтры тое, што назіраем у Беларусі - "двуязычіе" з абсалютным панаваньнем расейскай мовы. Якая ж гідота!
Паказаць усе каментары/ 11 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру