У вёсцы Красноўка Нараўлянскага раёна 27 верасня пакончыў з сабой мясцовы жыхар. Пра падрабязнасці трагедыі паведамілі сваякі і аднавяскоўцы загінулага.

Згодна з іх словамі, 57-гадовы мужчына перавозіў на трактары бульбу, пры гэтым знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Яго спынілі супрацоўнікі ДАІ, якія пасля пазбавілі вяскоўца права на кіраванне і аштрафавалі на 1,5 тысячы рублёў (прыблізна 750 долараў).

Як сцвярджаюць аднавяскоўцы, мужчына вельмі перажываў з-за сумы штрафу, яна яму здавалася непад'ёмнай, і вырашыў пакончыць з сабой. Хоць блізкія яго адгаворвалі і пераконвалі, што дапамогуць выплаціць штраф. Адна са сваячак адзначыла, што мужчына сказаў: «Няма цела — няма дзела», пасля чаго кудысьці пайшоў, а знайшлі яго ўжо павешаным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?