У Астане ў Есільскім раённым судзе №2 абвешчаны прысуд кіраўніку Саюза журналістаў Казахстана (СЖК) Сейтказы Матаеву. Ён прызнаны вінаватым у здзяйсненні шэрагу крымінальных злачынстваў, у тым ліку - ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і ў крадзяжы бюджэтных сродкаў.

Сейтказы Матаеў асуджаны на 6 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пажыццёвым пазбаўленнем права займаць кіруючыя пасады, звязаныя з матэрыяльнай і арганізацыйнай адказнасцю. Яго сын, гендырэктар прыватнага інфармацыйнага агенцтва КАЗТАГ Асет Матаеў, асуджаны на 5 гадоў, таксама з канфіскацыяй маёмасці.

Пракуратура патрабавала для Сейтказы Матаева тэрміну ў шэсць гадоў і восем месяцаў, а для яго сына - шасці гадоў пазбаўлення волі.

Матаевы былі ўзятыя пад хатні арышт у студзені 2016 года. Усе абвінавачванні следчых Нацыянальнага бюро па супрацьдзеянні карупцыі яны адхілілі, ад супрацоўніцтва са следствам у абмен на спыненне крымінальнай справы адмовіліся. Гэтыя абвінавачванні прыцягнулі да справы павышаную ўвагу грамадскасці ў Казахстане. Сейтказы Матаеў лічыцца адным з самых аўтарытэтных журналістаў, які не належаць да якога-небудзь палітычнага лагеру.

Многія аглядальнікі назвалі яго адзіным захаваным «мастком» паміж уладай і крытычна настроенай грамадскасцю. Вырак суда гэты масток разбурыў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?