«Нацыянал‑бальшавікі», які спрабуюць легалізавацца ў Беларусі праз рэгістрацыю грамадскага аб’яднання, збіраюцца ўдзельнічаць у выбарах у палату прадстаўнікоў.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік філіі расійскай паўлегальнай партыі, якая адзначыліся ў Беларусі шэрагам акцый, накіраваных супраць нацыянальных партый і арганізацый, недзяржаўных выданняў:

«Будуць увосені выбары. Найхутчэй ад нашай партыі на іх пайдуць некалькі кандыдатаў у парламент. Калі не паспеем зарэгістравацца, то яны будуць балатавацца ад нашых саюзнікаў. У нас афіцыйныя дамоўленасці ўжо ёсць».

Аднак назвы гэтых арганізацый пакуль трымаюца ў сакрэце. Паводле словаў прадстаўніка «нацболаў», у выпадку легалізацыі філія збіраецца змяніць накірунак дзейнасці і праводзіць пераважна сацыяльныя акцыі. Ён падкрэсліў, што іх структура ніколі не атрымлівала падтрымку ад уладаў, але выступае за саюз Беларусі і Расіі.

Эўрарадыё

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0