04.10.2016 / 11:08

Мёртвыя не распавядаюць казак — з'явіўся трэйлер да новых «Піратаў Карыбскага мора» 6

«Піраты Карыбскага мора: Мёртвыя не распавядаюць казак» — пятая частка папулярнай эпапеі пра фантастычныя прыгоды марскіх забойцаў, і перш за ўсё самага непрадказальнага і рамантычнага з іх — Джэка Вераб'я (Джоні Дэп).

У новай частцы мы таксама зноў сустрэнемся з капітанам «Лятучага галандца» Уілам Цёрнерам (Арланда Блум), якога не бачылі з моманта развітання з каханай у трэцім фільме серыі. Пакуль невядома, ці з'явіцца хаця б эпізадычна ў фільме жонка Уіла Элізабэт (Кіра Найтлі).

Дзеянне эпапеі адбываецца ў фантастычным 18-м стагоддзі, дзе дзяржавы, піраты і магутная брытанская Ост-Індыйская кампанія змагаюцца за кантроль над морамі.

За паўтара дні трэйлер набраў амаль 6,5 млн праглядаў на Youtube.

Аляксандр Гелагаеў

0
Генэрал Голад / Адказаць
04.10.2016 / 11:54
Рэдакцыя, прыметнік "мёртвыя" лепей замяніць на назоўнік "памерлыя" ці "наўцы", бо гэтак лепей адчуць сэнс назвы.
0
ice_bу / Адказаць
04.10.2016 / 12:59
Капітана Джэка Вераб'я!
0
Іван / Адказаць
04.10.2016 / 15:00
teaser = трэйлер? Асаблівасці нацыянальнага перакладу?
Паказаць усе каментары/ 6 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру