Міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус у аўторак заклікаў галоўнага каардынатара замежнай палітыкі Еўрасаюза Федэрыку Магерыні націснуць на Рэспубліку Беларусь з тым, каб гарантаваць бяспеку АЭС пад Астраўцом.

«Спадзяемся, што ўсе службовыя асобы ЕС, размаўляючы з беларускімі прадстаўнікамі, абавязкова будуць згадваць і гэтае пытанне», - заявіў Л. Лінкявічус у тэлефонным інтэрв'ю BNS па выніках двухбаковай сустрэчы ў Брусэлі.

«Ядзерная бяспека павінна быць прыярытэтам не толькі асобных краін — членаў ЕС, але і ўсяго Еўрасаюза. Важна накіраваць адзінае пасланне аб тым, што гэта агульная праблема», - дадаў міністр. Ён сказаў, што сустрэў падтрымку і разуменне Ф. Магерыні.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?