Расійскія дэсантнікі ў кастрычніку адправяцца ў Егіпет для ўдзелу ў сумесных вучэннях, паведаміла Мінабароны Расіі. Гаворка, як падкрэслілі ў абаронным ведамстве, ідзе пра першыя такія вучэнні ў гісторыі РФ.

Перакідка дэсантнікаў разам з узбраеннем і тэхнікай будзе ажыццяўляцца самалётамі Іл-76.

«Гэта будзе першая маштабная перакідка дэсантнікаў у раён з засушлівым кліматам у Арабскай Рэспубліцы Егіпет, якая будзе праходзіць у рамках падрыхтоўкі да сумесных вучэнняў», — гаворыцца ў паведамленні Мінабароны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0