Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінскі Камароўскі рынак» 5 кастрычніка прадаставіць пакупнікам зніжкі 10—20%, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Гандлёвыя аб'екты рынку прапануюць зніжку 20% на плодаагароднінную прадукцыю, паўфабрыкаты мясныя і з мяса птушкі, мясныя і агароднінныя кансервы, салёнае сала, свежамарожаную рыбу, малочную прадукцыю і марозіва, сухафрукты і арэхі, кандытарскія вырабы ўласнай вытворчасці, бакалейныя тавары, тавары для хатніх гадаванцаў, жывыя кветкі, а таксама на абедзеннае меню ў сталовай (першы паверх крытага рынку).

Зніжкі ад 15% да 20% прадастаўляюцца на каўбасныя вырабы і кандытарскія вырабы, ад 10% да 20% — на касметыку і парфумерыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?