Як высьвятляецца, Юр'я Азаронка звольнілі з пасады намесьніка старшыні Белтэлерадыёкампаніі зь вялікім скандалам.

Паводле ўказу прэзыдэнта, падпісанага 13 чэрвеня — Азаронак звольнены «за ўчынак, несумяшчальны са знаходжаньнем на дзяржаўнай службе» (падпункт 1.9 пункту 1 артыкулу 40 Закону «Аб дзяржаўнай службе ў Рэспубліцы Беларусь»).

Паводле радыё «Рацыя», гаворка ідзе аб непрыстойных паводзінах Азаронка ў часе выправы на «Эўрабачаньне» ў Бялград.

«Я ўспрыняў гэтую навіну дастаткова спакойна. Вызначуся бліжэйшым часам з тым, дзе буду працаваць. Маю прафэсію рэжысёра ў мяне не забяруць. Я як быў чалавекам прэзыдэнта, так ім і застануся. І буду працаваць на карысьць дзяржаве», — заявіў учора сам Азаронак, адзін зь піянэраў лукашэнкаўскае прапаганды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?