ЗША і надалей будуць падтрымліваць Украіну і настойваюць на дыпламатычным рашэнні канфлікту на Данбасе і сітуацыі з анексіяй Крыма.

Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Джон Кэры, выступаючы ў Бруселі на канферэнцыі German Marshall Fund.

«Мы хочам працаваць з РФ для вырашэння агульных выклікаў. Асабіста я праводжу больш часу з кіраўніком МЗС РФ, чым з любым іншым замежным дыпламатам. Але пошук дыялогу з РФ не здымае з нас адказнасці заставацца адданымі прынцыпам свабоды і міжнароднага заканадаўства. Мы па-ранейшаму непахісныя ў нашай падтрымцы стабільнай, адзінай і дэмакратычнай Украіны», — сказаў Керы.

«І ў Масквы не павінна быць ніякіх сумневаў з гэтай нагоды — мы застаёмся вернымі сваім прынцыпам. Агрэсія — гэта не тое, што любы з нас гатовы прыняць. У Еўропе гэта разумеюць лепш, чым дзе-небудзь у свеце», — дадаў ён.

Керы нагадаў, што ЗША і ЕС увялі санкцыі і настойваюць на дыпламатычным рашэнні канфлікту на Данбасе і пытання нелегальнай анексіі Крыма.

«Відавочна, што Расія абураная санкцыямі, але ніхто не павінен забываць, што яны былі ўкаранёныя ў адпаведнасці з міжнароднымі нормамі, і яны павінны заахвоціць РФ вярнуцца да міру і паважаць суверэнныя краіны», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?