У фэйсбуку Цэнтра даследаванняў грамадзянскай супольнасці Беларусі з'явіліся фоты Уладзіміра Кармілкіна з Верхняга Горада ў красавіку 1991 года. У кадр фатографа трапіла вуліца Герцэна.

Цяпер на ёй змяшчаюцца гатэль, амбасада, кавярні, крамы і дарагія офісы.

А вось у якім стане гістарычныя будынкі і сама праезная частка вуліцы ў самым цэнтры сталіцы БССР былі 25 гадоў таму. Тратуара не было, слупы камунікацый драўляныя. А адселеныя будынкі стаялі напаўзруйнаваныя. 

Маладзейшыя ўжо і не ўяўляюць сабе, як выглядала Беларусь зусім нядаўна, пры СССР.

Так з таго самага ракурсу вуліца выглядае цяпер.

Злева тады месцілася вайсковая камендатура. Цяпер там гатэль «Манастырскі», вакол забудовы якога зламалі столькі дзідаў.

Вуліца гэтая ў Менску — гэта адна з найстарэйшых, вядомая з XIV стагоддзя. Яна невялікая па працягласці, крыху больш за 150 м. 

Цяпер Верхні Горад стаў адным з самых наведвальных месцаў у Мінску. На вуліцы Герцэна, сярод іншага, месціцца і адміністрацыя УП «Мiнская спадчына», якая займаецца рэканструкцыяй гістарычнага цэнтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?