Калі высветліцца, што педагог або кіраўнік якой-небудзь навучальнай установы Латвіі не лаяльны сваёй краіне і яе канстытуцыі, працадаўца павінен будзе неадкладна яго звольніць.

На працягу наступных 5 гадоў педагогу, які атрымаў «чорную метку», будзе забаронена працаваць па спецыяльнасці. Такія папраўкі да закона аб адукацыі, якія 4 кастрычніка прыняў урад Латвіі.

Як нелаяльнасць могуць быць расцэненыя і такія дзеянні настаўніка, якія «падчас навучальнага працэсу фармуюць няправільнае стаўленне да сябе, іншых, працы, прыроды, культуры, грамадства і дзяржавы».

«Нелаяльны да Латвіі настаўнік, мэтай якога з'яўляецца падрыў дзяржавы, у той момант, калі інспектар знаходзіцца ў класе, паднясе ўсё як трэба. Але ёсць інструменты, якія дазваляюць зразумець, як адрозніваюцца «фасад» і рэальная сітуацыя ў школе. Для гэтага спатрэбяцца папраўкі», — сказаў раней міністр адукацыі і навукі Карліс Шадурскіс.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?