Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі рыхтуе законапраект аб забароне продажу алкаголю ў начны час і на АЗС, паведамілі ў прэс-службе МУС.

«Вядзецца распрацоўка праекта нарматыўна-прававога акта, які прадугледжвае ўвядзенне забароны на продаж спіртных напояў на АЗС і ў начны час», — праінфармавалі ў прэс-службе.

Праект закона павінен быць прадстаўлены на разгляд урада не пазней за 1 лістапада бягучага года.

Сёння на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення кантролю спажывецкага рынку — гандлёвай інспекцыі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Валяр'ян Бяспалы паведаміў таксама, што ў цяперашні час абмяркоўваецца пытанне па вывядзенні алкагольнай прадукцыі з агульнай залы гандлёвых аб'ектаў: «Аднак гэта патрабуе пэўных выдаткаў з боку ў тым ліку суб'ектаў гаспадарання на набыццё дадатковага абсталявання, пераабсталяванне. Гэтае пытанне пакуль прапрацоўваецца на ўзроўні нашага міністэрства».

Пры гэтым Бяспалы адзначыў: «Асабіста маё меркаванне — толькі забароннымі мерамі мы ніколі не навядзём парадку, не прышчэпім культуру, у тым ліку піцця. Неабходна ўсім — і дзяржаўным органам, і СМІ — працаваць і пераконваць грамадзян у тым, што алкаголь — гэта шкодна».

Што вы думаеце пра гэтыя ініцыятывы? Выказвайцеся ў каментарах!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0