Холдынг «Амкадор» падпісаў у Кітаі тры буйныя кантракты на агульную суму $400 млн, паведамілі ў прэс-службе холдынгу.

«Падпісаныя тры буйныя кантракты на агульную суму $400 млн, — распавялі ў прэс-службе. — Гэта кантракт па будаўніцтве завода «Амкадор-Маш» на суму каля $230 млн і кантракты па мадэрнізацыі двух заводаў холдынгу нашай кампаніі-партнёра «Салеа» ў Кобрыне і Гомелі на агульную суму $170 млн».

Акрамя гэтага праведзеныя перамовы па дзейных мемарандумах, якія былі падпісаныя з кітайскімі партнёрамі — найбуйнейшымі дзяржаўнымі карпарацыямі CITIC Group і Sinomach. «У бліжэйшы час на тэрыторыі Беларусі можа быць створана яшчэ некалькі сумесных вытворчасцей з удзелам кітайскіх інвестыцый», — адзначылі ў прэс-службе.

У бліжэйшы час плануецца правядзенне чарговых перамоў аб узаемадзеянні з кітайскімі кампаніямі ў сферы паставак і вытворчасці камплектуючых вырабаў.

«У цяперашні час на ўзроўні рабочых груп вядзецца падрыхтоўка паставак беларускай гідраўлікі на найбуйнейшыя трактарны і камбайнавы заводы Кітая, — дадалі ў холдынгу. — У нашым дзелавым супрацоўніцтве з кітайскімі партнёрамі ёсць рух не толькі «адтуль — сюды», але і ў адваротны бок, што вельмі важна, калі мець на ўвазе задачу нарошчвання экспарту прадукцыі прамысловасці з Беларусі ў КНР».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?