Сталі вядомыя імёны 400 самых багатых амерыканцаў. Іх назваў часопіс Forbes, паведамляюць інфармагенцтвы.

networthwala.com

На першым радку рэйтынгу аказаўся сузаснавальнік Microsoft Біл Гейтс. Яго маёмасць ацэньваецца ў $81 млрд. Кіраўнік Amazon.com Джэф Безас на другім месцы, гендырэктар Berkshire Hathaway Уорэн Бафет — на трэцім. У пяцёрцы багатых таксама кіраўнік Facebook Марк Цукерберг і заснавальнік Oracle Лары Элісан. Кандыдат у прэзідэнты Дональд Трамп — на 156-м радку з $3,7 млрд.

Самай багатай амерыканкай названая дачка заснавальніка сеткі Wal-Mart Эліс Уолтан (13-е месца). У цэлым жа ў рэйтынгу аказалася 50 жанчын.

Заснавальнік Snapchat 26-гадовы Эван Шпігель стаў самым маладым у спісе найбагацейшых амерыканцаў. Больш за 10% людзей, якія трапілі ў рэйтынг, нарадзіліся не ў ЗША.

У цэлым маёмасць 400 самых багатых амерыканцаў дасягнула ў 2016 годзе 2,4 трлн — гэта рэкордная сума за ўсю гісторыю складання рэйтынгу.