Міністр культуры Расійскай Федэрацыі Уладзімір Мядзінскі назваў «кончанымі поскудзямі» («кончеными мразями») тых, хто ставіць пад сумнеў сапраўднасць гісторыі пра подзвіг 28 панфілаўцаў.

На думку міністра, ніхто ніколі не даведаецца, колькі панфілаўцаў было насамрэч. Аднак гэта і «не мае сэнсу даведвацца», бо «іх подзвіг сімвалічны і знаходзіцца ў тым жа шэрагу подзвігаў, як 300 спартанцаў», дадаў ён.

Нават калі б гэта было выдумкай, працягнуў Мядзінскі, да яе варта было б ставіцца як да «святой легенды», «да якой проста нельга дакранацца». «А людзі, якія гэта робяць, поскудзь кончаная», — сказаў міністр.

У аўторак прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і лідар Казахстана Нурсултан Назарбаеў завяршылі сумесную рабочую праграму ў Астане праглядам фільма «28 панфілаўцаў», паведаміў раней прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў. Паводле яго слоў, выбар абумоўлены ўнікальнасцю карціны «з пункту гледжання гістарычнай праўды».

У ліпені 2015 г. Дзяржаўны архіў Расіі апублікаваў копію даклада галоўнага ваеннага пракурора СССР Мікалая Афанасьева, у якім гісторыя пра подзвіг 28 панфілаўцаў называецца выдумкай журналістаў газеты «Красная звезда». У ёй упершыню з'явіўся аповед пра 28 байцоў дывізіі генерал-маёра Івана Панфілава, якія спынілі цаной сваіх жыццяў наступ нямецкіх танкаў пад Масквой 19 лістапада 1941 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?