У цэнтры Тбілісі выбухнуў аўтамабіль апазіцыйнага палітыка, паплечніка экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі Гіві Таргамадзэ. Пра гэта ён заявіў у эфіры тэлеканала Rustavi2.

ria.ru

ria.ru

«Я не адразу зразумеў у чым справа. Выйшаў з офіса, сеў з кіроўцам у машыну. Я мяркую, што выбуховае прыстасаванне было ўкладзена ў заднюю частку аўтамабіля», - сказаў дэпутат партыі «Адзіны нацыянальны рух».

Таргамадзэ дадаў, што ён і кіроўца не атрымалі моцных раненняў. Ён удакладніў, што ў выніку выбуху пацярпелі тры чалавекі, якія праходзілі міма. Іх даставілі ў медыцынскія ўстановы. 

Таргамадзэ - апазіцыйны дэпутат з партыі экс-прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі «Адзіны нацыянальны рух». Расійскія ўлады абвінавачвалі яго ў спробе фінансаваць пратэстны рух.

8 кастрычніка ў Грузіі пройдуць парламенцкія выбары. АНД бярэ ў іх удзел.

Саакашвілі, які зараз узначальвае адміністрацыю Адэскай вобласці, паабяцаў у выпадку перамогі прыехаць у Грузію. У сваю чаргу ўлады абяцаюць яго арыштаваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?