05.10.2016 / 10:05

Васіль Дранько-Майсюк прэзентуе інтэрактыўны спектакль «Зубное шчасце» для дзетак 2

Што рабіць, калі на твае зубкі нападае страшны карыес, а ты вельмі баішся стаматолага? Як выратавацца ад шакаладнай русалкі і ці магчыма, каб зуб Васіль і зубіня Ганна займелі сапраўднае ЗУБНОЕ ШЧАСЦЕ? Незвычайная інтэрактыўная казка Васіля Дранько-Майсюка для дзетак 4+. Працягласць — 45 хв. Жывая музыка (балалайка — Сафія Комлева).

Разам з Васілём у спектаклі бяруць удзел лялькі, створаныя выдатнай расійскай мастачкай Ганнай Садоўнікавай: хітры Мыш Сцяпан, вясёлыя Пчолы Раксана і Аксана. Акрамя таго, напрыканцы імпрэзы маленькіх гледачоў чакае салодкі і карысны пачастунак!

Спектаклі пройдуць 15 і 16 кастрычніка ў кавярні «Бітлджус» па адрасе: Мінск, вул. Калініна, 7. Пачатак паказаў а 12-й. Квіткі можна набыць проста ў кавярні перад імпрэзай. Усе падрабязнасці тут.

0
Казка для дзетак / Адказаць
05.10.2016 / 16:46
Сказка пра дзіцячы... Гэта па-беларуску?
0
Уладзь / Адказаць
05.10.2016 / 23:51
Гэта адрукоўка, відавочна.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру