Сейм краіны зрабіў дадаткі ў Закон аб сходах, якія забараняюць як тыя, так і другія сымбалі.

Забарона тычыцца нацысцкай свастыкі, савецкай пяціканцовай зоркі, а таксама гімнаў нацысцкай Нямеччыны, СССР і Літоўскай ССР.

У адпаведнасьці з новай рэдакцыяй закону, на мітынгах не дазваляецца дэманстраваць нацысцкую свастыку і савецкі серп і молат, выконваць нацысцкі і савецкі гімны; партрэты кіраўнікоў нацысцкай Нямеччыны і функцыянераў ССР

У дакумэнце адзначаецца, што сымболіка такога кшталту можа ўспрымацца як «прапаганда нацысцкага ці камуністычнага акупацыйнага рэжымаў».

Раней аналягічны законапраект быў прыняты ў першым чытаньні парлямэнтам Эстоніі. Дакумэнт уводзіць адказнасьці за распаўсюд савецкай і нацысцкай сымболікі, праўда, дазваляе выкарыстоўваць іх у мастацкіх і адукацыйных мэтах.

kalev.ee

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0