Былы канцлер ФРГ Герхард Шродэр узначаліў раду дырэктараў кампаніі Nord Stream 2, якая з'яўляецца «дачкой» расійскага «Газпрама», піша Der Tagesspiegel.

Папярэднія 10 гадоў Шродэр узначальваў раду акцыянераў першага трубаправоднага кансорцыума Nord Stream і, імаверна, захавае за сабой гэтую пасаду.

Прадстаўнік Nord Stream пацвердзіў гэтую інфармацыю, не ўдакладніўшы, калі адбылося прызначэнне. Аднак, паводле дадзеных рэестра швейцарскага кантона Цуг, Шродэр заняў гэтае месца 29 ліпеня.

Кампанія Nord Stream 2 хоча пашырыць газавы трубаправод з Расіі ў Нямеччыну, 100% акцый кампаніі належыць «Газпрому».

Раней паведамлялася, што аператар «Паўночнага патоку - 2» Nord Stream AG падаў заяўку на будаўніцтва праекта ў Швецыі.