Адкрываючы пасяджэнне Дзярждумы РФ, Уладзімір Пуцін заявіў, што рознагалоссі ў парламенце заўсёды былі, але адзначыў, што адказнасць за лёс краіны важнейшы за любыя амбіцыі.

«Мы ніколі не ўкладваем у паняцце «быць моцнымі» нейкія вялікадзяржаўныя ноткі. Нікому ніколі нічога не навязваем і навязваць не збіраемся, — сказаў Пуцін. — Сіла Расіі ў нас саміх. Яна ўнутры нашага народа і ў нашых людзях, у нашых традыцыях, нашай культуры, нашай эканоміцы».

Расійскі прэзідэнт папрасіў дэпутатаў забяспечыць фінансаванне прыярытэтных праектаў у эканоміцы і сацыяльнай сферы, а таксама паабяцаў, што будуць унесеныя законапраекты па падтрымцы прадпрымальніцтва, у тым ліку і законапраект па абароне бізнэсу ад нядобрасумленных супрацоўнікаў праваахоўных органаў.

«Трэба зняць заканадаўчыя бар'еры на шляху прытоку інвестыцый і ўкаранення сучасных тэхналогій, забяспечыць развіццё рэгіёнаў», — сказаў Пуцін.

Як заявіў Пуцін падчас свайго выступу, выбарчая кампанія па выбарах у Дзярждуму прайшла адкрыта, а вынікі галасавання адлюстроўваюць волю расійскага грамадства.

«Выбарчая кампанія прайшла адкрыта, у сумленнай і канкурэнтнай барацьбе, і вынікі заснаваныя на волі і выбары расійскага грамадства. У безумоўнай легітымнасьці парламента — залог сілы і аўтарытэту заканадаўчай улады», — сказаў Пуцін.

Большасць у складзе Дзярждумы — 343 мандаты — мае «Адзіная Расія», 42 — у КПРФ, 39 мандатаў у ЛДПР і 23 дэпутаты выбраныя ад «Справядлівай Расіі». Два дэпутаты прадстаўляюць «Радзіму» і «Грамадзянскую платформу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?