Пра гэта паведаміла выконваючая абавязкі начальніка ўпраўлення гарадской гаспадаркі і энергетыкі Мінгарвыканкама — начальнік аддзела гарадской гаспадаркі Марына Малаева.

«Прынятае рашэнне Мінгарвыканкама аб уключэнні ацяплення з 6 кастрычніка ў дзіцячых дашкольных установах, школах, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх установах, установах сацыяльнага забеспячэння, музеях, дзяржаўных архівах і бібліятэках», — сказала Марына Малаева.

Цяпло падаюць па ўзгадненні з цеплазабеспячальнымі арганізацыямі пры наяўнасці пашпартоў гатоўнасці.

Пры тэмпературы паветра вышэйшай за 10 градусаў ацяпленне памяшканняў будуць праводзіць у рэжыме прапальвання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?