У сераду ў Бруселі невядомы параніў нажом двух паліцэйскіх. Праваахоўныя органы Бельгіі будуць расследаваць гэты інцыдэнт як магчымую тэрарыстычную атаку, паведаміла пракуратура краіны.

Тэлеканал VRT паведаміў, што адзін з афіцэраў быў паранены ў шыю, а другі — у жывот. Нападнік разбіў нос яшчэ аднаму паліцэйскаму, які прыехаў на месца здарэння.

Паліцэйскія паранілі нападніка ў нагу, пасля чаго яго забрала хуткая дапамога, паведамляе тэлеканал. Пракуроры не патлумачылі, чаму разглядаюць гэтую справу як магчымы тэракт.

Пры гэтым справа ўжо перададзеная з пракуратуры Бруселя ў цэнтральны апарат пракуратуры. Гэта звязана з тым, што менавіта пракуратура краіны звычайна расследуе справы, звязаныя з арганізаванай злачыннасцю або тэрарызмам.

Раней у сераду Паўночны вакзал Бруселя быў эвакуяваны з-за паведамлення пра бомбу. Пасля праверкі мясцовасці вакзал пачаў зноў працаваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?