Рух транспартных сродкаў у аўтадарожным пункце пропуску «Дамачава» («Славацічы») на мяжы з Польшчай аднаўляецца з 7 кастрычніка. Гэта вынікае з пастановы Савета Міністраў №799 ад 4 кастрычнiка 2016 года, паведамілі у прэс-службе беларускага ўрада.

Рух праз АПП «Дамачава» быў спынены ўлетку з-за аварыйнага стану аўтамабільнага моста праз раку Заходні Буг у пункце пропуску.

Міністэрству транспарту і камунікацый было даручана забяспечыць правядзенне аднаўленчых рамонтных работ на аўтамабільным мосце з наступным яго абследаваннем і выдачай рэкамендацый аб прапускной здольнасці і рэжыме пропуску транспартных сродкаў, а таксама завяршэнне дадзеных работ.

Загадам РУП «Брэстаўтадар» №236 ад 1 верасня 2016 года зацверджаны акт прыёмкі аб'екта ў эксплуатацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?