Міністэрства замежных спраў Украіны рэкамендуе ўкраінцам ўстрымацца ад наведвання Расіі. Пра гэта гаворыцца ў заяве ведамства ў сераду.

У МЗС нагадалі, што «на тэрыторыі дзяржавы-агрэсара ўзрасла колькасць неабгрунтаваных затрыманняў нашых суграмадзян».

«Расійскія праваахоўныя органы груба паводзяць сябе з украінцамі, ужываюць недапушчальныя метады фізічнага і псіхалагічнага ўздзеяння, катаванні і іншыя дзеянні, якія прыніжаюць чалавечую годнасць. Грамадзянам Украіны адмаўляюць у доступе да іх консулаў, адвакатаў», — дадалі ў ведамстве.

Міністэрства заявіла, што такімі дзеяннямі Расія груба парушае ўніверсальныя нормы міжнароднага права ў сферы выканання правоў і свабод чалавека і свае міжнародныя забавязанні.

«Улічваючы названае, а таксама ўлічваючы істотна абмежаваныя на цяперашні час магчымасці ўкраінскага боку забяспечыць належную бяспеку нашых суграмадзян на тэрыторыі РФ, МЗС заклікае грамадзян Украіны ўстрымацца ад паездак у Расійскую Федэрацыю, а таксама ад праезду транзітам па тэрыторыі гэтай дзяржавы», — заявілі ў МЗС.

Раней у аўторак дырэктар палітычнага дэпартамента МЗС Аляксей Макееў заявіў, што наведванне РФ з'яўляецца небяспечным для ўсіх грамадзян Украіны. Ён таксама рэкамендаваў устрымацца ад паездак у гэтую краіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?