Японскі пісьменнік Харукі Муракамі на сваёй афіцыйнай старонцы ў фэйсбуку падзяліўся навіной Радыё Свабода аб тым, што лаўрэатка Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры Сьвятлана Алексіевіч вітала б ягоную перамогу сёлета.

«Цяпер усе за Муракамі. Я люблю гэтага пісьменніка, хаця кажуць, што гэта спрошчаная літаратура. Мне падабаецца ўсходняя аранжыроўка падзеяў і іх разумення. Мне гэта цікава» — сказала Алексіевіч падчас візіту ў сядзібу Радыё Свабода ў Празе.

Муракамі ў спісе галоўных прэтэндэнтаў на Нобелеўскую прэмію ўжо не першы год. Паводле букмекераў, сёлета ў яго найбольшыя шанцы атрымаць ўзнагароду. За Муракамі ідуць сірыйскі паэт Адоніс, кенійскі пісьменнік Нгугі ва Тхіонга і амерыканец Філіп Рот.

Лаўрэат Нобэлеўскай прэміі за літаратуру будзе абвешчаны на наступным тыдні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?