На скрыжаванні каля сталічнага аўтарынка ў Малінаўцы (вёска Азярцо) адбылося сутыкненне легкавога аўтамабіля з мікрааўтобусам, паведаміла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Мінскага райвыканкама Кацярына Сільчанка.
Фота ДАІ Мінскага райвыканкама
«ДТЗ адбылося раніцай за МКАД, паблізу аўтарынка «Малінаўка». 30-гадовы кіроўца аўтамабіля «Вольва» не прапусціў на скрыжаванні мікрааўтобус «Опель». У выніку сутыкнення мікрааўтобус, сутыкнуўшыся са святлафорам, з'ехаў з дарогі на тэрыторыю аўтарынка», — распавяла Кацярына Сільчанка.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Пацярпелых няма.