Меркаванае ўступленне Чарнагорыі, а таксама Босніі і Герцагавіны ў НАТА пашкодзіць адносінам гэтых краін з Расійскай Федэрацыяй.

Пра гэта заявіў дырэктар дэпартамента агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва МЗС РФ Андрэй Келін, паведамляе «Інтэрфакс».

«Цяпер НАТА праводзіць вельмі несяброўскі курс у дачыненні да Расіі, размяшчаюцца замежныя войскі на тэрыторыі прыбалтыйскіх дзяржаў. Далучэнне да НАТА ў гэтай сітуацыі працуе не на стабільнасць, а на ўзмацненне канфрантацыі ў адносінах паміж краінамі», — сказаў ён на форуме маладых дыпламатаў.

«І я прасіў бы ўсё гэта мець на ўвазе: зараз Чарнагорыя туды збіраецца, я ведаю, што стымулююць і Боснію і Герцагавіну. Гэта не паслужыць паляпшэнню нашых адносін», — адзначыў Келін.

Пратакол аб далучэнні Чарнагорыі да НАТА быў падпісаны ў маі ў Бруселі міністрамі замежных спраў краін-сяброў Альянсу. Пасля ратыфікацыі пратакола усімі краінамі-удзельніцамі НАТА Чарнагорыя павінна стаць яго 29-м сябрам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0