На балгарска-турэцкай мяжы пачалі сваю дзейнасць новае Еўрапейскае памежнае агенцтва і берагавая ахова. Пра гэта паведамляецца на сайце Еўрапейскай Камісіі.

Першы пункт Еўрапейскага памежнага агенцтва і берагавой аховы быў адкрыты на балгарска-турэцкай мяжы пры ўдзеле еўракамісара па пытаннях міграцыі Дзімітрыса Аўрамопуласа.

«З гэтага часу знешнія межы адной дзяржавы—сябра ЕС з'яўляюцца знешнімі межамі ўсіх дзяржаў-сяброў — як юрыдычна, так і функцыянальна. Менш чым за год мы стварылі паўнавартаснае Еўрапейскае памежнае агенцтва і берагавую ахову, ператвараючы ў рэальнасць прынцыпы сумеснай адказнасці і салідарнасці сярод дзяржаў—сяброў ЕС. Менавіта гэта і з'яўляецца адказам ЕС, які нам неабходны для бяспекі і міграцыйных выклікаў 21 стагоддзя», — сказаў Аўрамопулас.

Паведамляецца, што стварэнне памежнага агенцтва і берагавой аховы з'яўляецца ключавым мерапрыемствам у рамках еўрапейскага парадку дня па міграцыі па ўмацаванні кіравання і бяспекі знешніх межаў ЕС.

Новае агенцтва, якое будзе мець у рэзерве больш за 1 500 чалавек асабовага складу і неабходнае абсталяванне, будзе забяспечваць стандарты ЕС з мэтай ажыццяўлення кантролю на ўсіх знешніх межах і праводзіць перыядычны аналіз рызык.

Нядаўна Аўрамопулас заяўляў, што пагадненне ЕС з Турцыяй, накіраванае на стрымліванне патоку мігрантаў у Еўропу, ужо мае станоўчыя вынікі, паколькі наплыў мігрантаў паменшыўся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?