Такая інфармацыя размешчаная на сайце кампаніі «АЭМ-тэхналогіі» (уваходзіць у машынабудаўнічы дывізіён «Расатама» — «Атамэнергамаш»).

Па інфармацыі «АЭМ-тэхналогіі», паспяхова завершаныя гідраўлічныя выпрабаванні рэактара ВВЭР-1200 для блока Беларускай АЭС. У Валгадонскім філіяле аперацыя праводзілася ў адмысловым стэндзе гідравыпрабаванняў. Корпус рэактара быў перамешчаны ў стэнд кранам грузападымальнасцю 600 т і ўсталяваны ў праектнае становішча. У адпаведнасці з тэхналогіяй у ходзе выпрабаванняў з дапамогай адмыслова падрыхтаванай вады ў корпусе рэактара ствараўся максімальны ціск 24,5 Мпа. Па выніках пацверджаная трываласць асноўнага металу і зварных злучэнняў вырабу.

Наступным этапам будзе кантрольная зборка рэактара з унутрыкорпуснымі элементамі: шахтай, выгарадкай, блокам ахоўных труб і вечкам рэактара. Такім чынам, будзе выкананая зборка рэактарнай устаноўкі, якая цалкам паўтарае яе рабочае становішча на станцыі. Адгрузка рэактара ў адрас Беларускай АЭС плануецца ў канцы кастрычніка.

Корпус рэактара ўяўляе з сябе вертыкальны цыліндрычны корпус з эліптычным дном, усярэдзіне якога размяшчаецца актыўная зона і унутрыкорпусныя прылады. Зверху рэактар герметычна зачынены вечкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0