Вікторыя Шчукевіч, жонка Эдуарда Пальчыса, вядомага як «блогер 1863x», заклікала людзей пісаць мужу ў турму.

30 верасня Эдуарда Пальчыса з Жодзіна перавялі ў мінскі СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага. Працэс над Пальчысам мае пачацца 14 кастрычніка, яму пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Пальчыс лічыць, што суд Цэнтральнага раёна прыняў сваё рашэнне аб прызнанні ягоных артыкулаў экстрэмісцкімі без даследавання саміх артыкулаў, і накіраваў скаргу ў Мінскі гарадскі суд.

Суд над Пальчысам будзе закрыты.

Праваабаронцы прызналі Пальчыса палітвязнем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?