На першых занятках трэцяга сезону курсаў «Мова Нанова» ў Мінску. Фота Настассі Роўды.

На першых занятках трэцяга сезону курсаў «Мова Нанова» ў Мінску. Фота Настассі Роўды.

Многім наведнікам даводзіцца цягам некалькіх гадзін, пакуль ідуць заняткі, стаяць альбо сядаць на падлогу.

Цяпер крэслаў 120, а слухачоў прыходзіць да 180, адзначае вядоўца Глеб Лабадзенка. Таму калі хтосьці гатовы дапамагчы і падарыць курсам турыстычныя дыванкі, тоўсты кардон ці паралон, раскладныя крэслы, лавы, вам будуць вельмі ўдзячныя.

Прынесці гэтыя рэчы можна на бліжэйшыя заняткі, якія пройдуць у панядзелак, 10 кастрычніка, у гандлёвым цэнтры «Цівалі». Ён месціцца па Прытыцкага, 29 у некалькіх хвілінах ад метро «Спартовая».

Калі вы можаце ахвяраваць вялікую колькасць рэчаў, паведамляйце Глебу Лабадзенку, арганізуюць іх вываз.

Мовананоўцы са школьнікамі навялі парадак ля дома Барадуліна і наведалі дом Быкава ФОТАРЭПАРТАЖ

Хватан з гуртажытка жбаніў галаву: што вы ведаеце пра беларускі моладзевы слэнг? ТЭСТ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?